Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Полацк-Шкловалакно”: аб’ём продажаў у ЗША складае каля 5%.


Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў адносна двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” — ААТ “Лакафарба” і “Полацк-Шкловалакно” да 31 траўня 2010 года.

Паводле начальніка ўпраўленьня маркетынгу “Полацк-Шкловалакна” Аляксандра Краско, гэтага рашэньня ЗША на прадпрыемстве чакалі.

“Гэта вельмі важнае рашэньне. Бо аб’ём продажаў на рынак ЗША ў нас складае каля 5%. Гэта вялікі аб’ём. Вось на паўгода працягнулі — і лічыце, што гэта 2,5% ад гадавога аб’ёму нашых продажаў у ЗША.

Таму заплянаваныя адгрузкі чарговых кантэйнэраў пачынаем выконваць. Вось ужо каля трох кантэйнэраў адгружана на адрас нашых пакупнікоў і на склад у ЗША. Таму праца вядзецца.

Я спадзяюся, што гэтыя санкцыі ў далейшым будуць зусім адмененыя. Мы ўжо загружаем вытворчасьць на сьнежань, будзем плянаваць студзень пад патрэбы рынку ЗША. Таму гэта ня толькі скарачэньне астатку на складах, але і разьвіцьцё вытворчасьці.

Аб’ём прадукцыі, якую мы вырабляем і плянуем для адгрузкі на ЗША, на іншых рынках у поўным аб’ёме мы разьмясьціць ня можам. Бо гэта спэцыфічная прадукцыя, якая прызначана на гэты момант толькі для гэтага рынку. Таму для нас гэта важнае рашэньне, і мы з энтузіязмам да гэтага ставімся.

Мы гэтага чакалі, да гэтага ўсё і ішло, каб эканоміку з палітыкай не мяшаць”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG