Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Маладыя дэмакраты” агітуюць за альтэрнатыўную службу


“Маладыя дэмакраты” (так называюць сябе моладзевыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі) пры падтрымцы “Фонду прававых тэхналёгій” ладзілі акцыю ў падтрымку альтэрнатыўнай службы ў войску.

Каля будынкаў Унівэрсытэту інфармацыйных тэхналёгій і БНТУ маладыя людзі раздавалі ўлёткі пра пэрспэктывы альтэрнатыўнай вайсковай службы ў Беларусі. Улёткі таксама знаёмілі мінакоў з вынікамі праведзенага сярод студэнтаў апытаньня наконт вайсковай службы.

Удзельнік акцыі Хведар Масьленікаў патлумачыў “Свабодзе”, што моладзевыя актывісты правядуць шэраг акцый, прымеркаваных да слуханьняў у Палаце прадстаўнікоў наконт альтэрнатыўнай службы ў войску. Слуханьні маюць адбыцца ў наступным годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG