Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнік загінуў па прыкладзе настаўніцы


Дзесяцігадовы школьнік у адной зь вёсак Мядзельскага раёну 9 кастрычніка быў знойдзены павешаным на гарышчы ўласнага дому, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Менскай вобласьці. Сям’ю, у якой жыў хлопчык, і самога яго называюць добранадзейнымі.

27 верасьня самагубствам праз павешаньне скончыла жыцьцё настаўніца гэтай жа школы. Здарэньне выклікала вялікі рэзанас сярод школьнікаў і малы шмат цікавіўся ў бацькоў мэханізмам наступленьня сьмерці.

Сьледчыя мяркуюць, што школьнік загінуў праз уласную цікаўнасьць, паспрабаваўшы на практыцы вывучыць тэхналёгію павешаньня.

XS
SM
MD
LG