Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікі БХД зьвярнуліся ў пракуратуру з нагоды ціску на актывістаў


Аляксей Шэін на ўстаноўчым зьезьдзе БХД

Аляксей Шэін на ўстаноўчым зьезьдзе БХД

У аргкамітэт па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя за некалькі апошніх дзён толькі зь Берасьця і Пінску патэлефанавалі 15 чалавек і заявілі пра ціск з боку чыноўнікаў.

Актывістам партыі тэлефануюць людзі, якія называюцца прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых камітэтаў, задаюць розныя пытаньні адносна БХД, пагражаюць звальненьнем за ўдзел у яе заснаваньні. Аналягічны перасьлед церпяць таксама актывісты і ўдзельнікі устаноўчага сходу ў Менскай вобласьці і іншых рэгіёнах, паведаміў сустаршыня БХД Аляксей Шэін.

З гэтай прычыны кіраўніцтва аргкамітэту зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру, аднак пракурорскія работнікі перанакіравалі заяву ў Міністэрства юстыцыі, якое захоўвае маўчаньне. Усім актывістам у рэгіёнах таксама разасланая інструкцыя як трэба дзейнічаць у падобных сытуацыях, сказаў спадар Шэін.

XS
SM
MD
LG