Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску распачаўся чарговы фэстываль сучаснай харэаграфіі


У конкурсе харэаграфічнага мастацтва сёлета бяруць удзел толькі беларускія выканаўцы, бо ў міжнародным фармаце ён праводзіцца раз на два гады.

Журы пад кіраўніцтвам вядомага харэографа Валянціна Елізар’ева мае ацаніць выступы 10-ці калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх — чатыры калектывы зь Віцебску.

Творчыя спаборніцтвы будуць праходзіць у пяці намінацыях. Журы адзначыць найлепшых выканаўцаў за харэаграфічную пастаноўку, выканаўчае майстэрства, артыстызм, традыцыі і наватарства ў прадстаўленых нумарах. Таксама ёсьць намінацыя “пастскрыптум”, але якія асаблівасьці будуць вызначацца паводле яе, журы і экспэртная рада вырашаць ужо падчас конкурсу.

Фэстываль будзе працягвацца да 21-га лістапада. Апрача конкурсу выканаўцаў, аматары змогуць убачыць так званую гасьцявую праграму: выступы артыстаў з Украіны, Эстоніі, Латвіі, Польшчы і Расеі. Гледачам будзе прадстаўлены і міжнародны праект пад назвай “На сустрэчу з тваім ворагам”, над якім працавалі пастаноўшчык са Швэйцарыі, мастак з ЗША, выканаўцы з Францыі ды Італіі.

XS
SM
MD
LG