Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскевіч пра Абхазію і Асэтыю: "Мы гэтае пытаньне вывучаем"


Спікер грузінскага парлямэнт Давід Бакрадзэ і кіраўнік міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч
Спікер грузінскага парлямэнт Давід Бакрадзэ і кіраўнік міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёньня правялі перамовы з грузінскімі калегамі ў Тбілісі ў пытаньні прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Беларусьсю.


Пасьля сустрэчы Сяргей Маскевіч, старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў, адказаў на некалькі пытаньняў журналістаў, уключаючы журналістаў грузінскай службы Радыё Свабода.

У прыватнасьці, адказваючы на пытаньне, ці Беларусь разьлічыла, якія дывідэнды яна можа атрымаць ад прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, і як такое прызнаньне можа адбіцца на міжнароднай сытуацыі краіны, дэпутат Маскевіч сказаў наступнае:

"Мы можам вельмі шмат гаварыць, гадаць у гэтым кірунку, і разважаць, але я ўжо сказаў, што мы вывучаем гэтае пытаньне. То бок, мы цяпер гэтае пытаньне вывучаем".

Сяргей Маскевіч таксама ухіліўся ад наўпроставага адказу на пытаньне, калі Беларусь можа разгледзіць пытаньне прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ў афіцыйным парадку.

Адначасна з візытам беларускіх дэпутатаў у Тбілісі дзьве іншыя часткі беларускай дэлегацыі наведваюць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю.

І калі зь нейкіх меркаваньняў у беларускім парлямэнце пытаньне прызнаньня незалежнасьці Абхазіі будзе адкладвацца на нейкі час, то мы аднясемся да гэтага са зразуменьнем
Камэнтуючы сустрэчу зь беларускімі дэпутатамі ў Сухумі, сьпікер парлямэнту Абхазіі Нугсар Ашуба сказаў, што Абхазія была б рада атрымаць прызнаньне Беларусі, паведамляе Інтэрфакс. Але Агшуба дадаў:

"У кожнай краіны ёсьць свае нацыянальныя інтарэсы і яны вышэй за ўсё для народных выбраньнікаў. І калі зь нейкіх меркаваньняў у беларускім парлямэнце пытаньне прызнаньня незалежнасьці Абхазіі будзе адкладвацца на нейкі час, то мы аднясемся да гэтага са зразуменьнем".

У той жа час Ашуба нагадаў, што Беларусь была адзіным удзельнікам саміту дзяржаваў СНГ, які не падпісаў дакумэнта аб эканамічнай блякадзе Абхазіі ў 1997 годзе.

Беларускія дэпутаты, якія наведваюць Абхазіі, сёньня яшчэ сустрэнуцца з прэзыдэнтам сэпаратысцкага рэгіёну Сяргеем Багапшам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG