Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чаргінец : гэтую чарговую памылку трэба неадкладна выпраўляць


Мікалай Чаргінец

Мікалай Чаргінец

Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя на год. Былы сэнатар Мікалай Чаргінец, чыё імя трапіла ў сьпіс “замарожаных неўязных”, сказаў, што раней папярэджваў эўрапейцаў, што яны “самі будуць цярпець ад гэтых прыдумак”:

“Яны цяпер расхлёбваюць кашу, якую самі заварылі. І ня ведаюць, як зь яе выйсьці. І гэты чарговы крок сьведчыць, што яны самі ня ведаюць, як ім выблытацца з тых сетак, якія сплялі для Беларусі, а апынуліся ў іх самі. Гэта палітычна неразумна. Трэба было вырашаць пытаньні, калі яны бачаць, што Беларусь даказала сваю шматвэктарнасьць, жаданьне супрацоўнічаць з Эўропай. І тое, што прадпрымаецца ўнутры краіны, даказвае гэта. А яны шукаюць парушынку ў воку. Няхай яны хоць паглядзяць сваё тэлебачаньне: лупяць дубінкамі і газам атручваюць народ на вуліцах, прычым тысячы. Гэта лічыцца нармальным. А ў Беларусі стабільнае становішча, але ім хочацца даказаць, што ў Беларусі горш, чым у іх.

Гэта чарговая іх памылка, якую трэба неадкладна выпраўляць. Калі там ёсьць людзі, якія думаюць пра ўсталяваньне поўнага парадку і добрых стасункаў у цэлым у Эўропе. А не шукаюць для сябе палітычных выгодаў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG