Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты могуць сустрэцца з Саакашвілі


Група дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якая 17 лістапада вылецела ў Тбілісі дзеля вывучэньня пытаньня прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, сёньня правяла сустрэчу з грузінскімі парлямэнтарамі.


Віцэ-сьпікер парлямэнту Грузіі Паата Давітая сказаў, што гаварыць аб магчымым прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Беларусьсю пакуль рана, паведамляе БелаПАН. Але ён адзначыў, што беларускія калегі былі ў "станоўчым" настроі падчас перамоваў па гэтым пытаньні.

"Была вельмі важная сустрэча. Мы расказалі пра тую сытуацыю, якая мае месца ў зонах канфлікту. Я паспрабаваў растлумачыць, што адбываецца ў Абхазіі, што ні ў якім выпадку нельга прызнаваць яе незалежнасьць, бо гэта сувэрэнная тэрыторыя нашай дзяржавы і ніхто ня мае права нават разглядаць магчымасьць прызнаньня незалежнасьці" — сказаў Давітая.

Я паспрабаваў растлумачыць, што адбываецца ў Абхазіі, што ні ў якім выпадку нельга прызнаваць яе незалежнасьць
Паводле сайту "Новости-Грузия", падчас візыту ў Грузіі беларускія дэпутаты сустрэнуцца зь міністрам унутраных справаў Грыголам Вашадзэ, дзяржаўным міністрам па пытаньнях рэінтэграцыі Тэмурам Якабашвілі, кіраўнікамі МУС і ўраду Абхазіі, якія функцыянуе ў выгнаньні ў Тбілісі. Дэпутаты таксама наведаюць Горы і Зугдзідзі, якія мяжуюць з зонамі асэтынскага і абхаскага канфліктаў, дзе правядуць сустрэчы зь уцекачамі і мясцовай адміністрацыяй. 20 лістапада, у апошні дзень візыту беларускай дэлегацыі, дэпутатаў прыме патрыярх Грузіі Ільля Другі.

Дзяржаўны міністар Грузіі па пытаньнях рэінтэграцыі Тэмур Якабашвілі назваў візыт беларускіх парлямэнтарыяў у Грузію важным.
Якабашвілі кажа, што гэты візыт будзе вызначальным у сэнсе пытаньня прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

“Беларусь спрабуе сёньня ажыцьцяўляць дыпляматычныя манэўры, каб не прымаць цяжкіх рашэньняў пад ціскам, з аднаго боку, Расіі, а зь іншага — цывілізаванага сьвету”, — сказаў дзяржміністар Грузіі. “Думаем, што беларускія парлямэнтарыі рэальна ацэняць сытуацыю ў Грузіі”, — цытуе Якабашвілі Інтэрфакс.

Спікер грузінскага парлямэнт Давід Бакрадзэ і кіраўнік міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч.


Сайт "Новости-Грузия" таксама паведамляе, што паводле непацьверджаных дадзеных з дэлегацыяй беларускага парлямэнту сёньня ў Батумі можа сустрэцца прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG