Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка перадаў Брынцалаву завод


Прэзыдэнт Беларусі вырашыў перадаць ва ўласнасьць кампаніі "Фэрэйн", якой валодае расейскі бізнэсовец Уладзімер Брынцалаў, дзяржаўнае прадпрыемства "Дыялек”.

Паводле указу Аляксандра Лукашэнка, з заводу будуць сьпісаныя даўгі на 3,337 мільярды рублёў. Пасьля гэтага прадпрыемства "Дыялек", балянсавым коштам 12,16 млрд рублёў да 31 сьнежня 2009 году будзе перададзена кампаніі "Фэрэйн".

Пазьней, паводле указу, дзяржава атрымае 25% акцыяў "Фэрэйн" плюс адну.

На базе "Дыялеку” да 2015 году Ўладзімір Брынцалаў павінен пабудаваць фармацэўтычны завод.

Да гэтага часу кампанія "Фэрэйн" арандавала вытворчыя памяшканьні "Дыялека", дзе ўсталявала абсталяваньне для вытворчасьці мэдыкамэнтаў на суму прыкладна 25 мільёнаў даляраў ЗША, нагадвае Інтэрфакс. Брынцалаў ацэньваў агульныя інвэстыцыі ў гэты праект на ўзроўні 40 млн. даляраў ЗША.

Расейскі бізнэсовец абяцае стварыць у Менску каля 2 тысячаў новых працоўных месцаў. Новае прадпрыемства будзе выпускаць каля 400 найменьняў лекавых прэпаратаў.

Пра новыя фармацэўтычныя праекты - пазьней на сайце Свабоды
XS
SM
MD
LG