Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты руху “Маладая Беларусь” вывесілі ў Берасьці бел-чырвона-белыя сьцягі.

Фота "Маладая Беларусь"
Прэсавы сакратар “Маладой Беларусі” Кася Галіцкая паведаміла, што акцыя адбылася ў межах кампаніі "За незалежную Беларусь!", прысьвечанай нацыянальным сымбалям і накіраванай на адраджэньне гістарычнай памяці й усьведамленьне незалежнасьці як галоўнай каштоўнасьці любога народа.

Маладыя людзі таксама наклеілі ўлёткі ў розных месцах гораду зь лягатыпам “Маладой Беларусі”, у якіх праінфармавалі гараджан пра кампанію.

Паводле сьведчаньняў удзельнікаў, акцыі жыхары маглі бачыць бел-чырвона-белыя сьцягі больш за гадзіну, пакуль іх не заўважылі супрацоўнікі міліцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG