Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі чакаецца скарачэньне чэргаў на жыльлё


Аляксандар Лукашэнка падпісаў дапаўненьні і зьмяненьні ва ўказ “Аб некаторых мерах па рэгуляваньні жыльлёвых адносін”.

Паводле ўказу, на чаргу па паляпшэньні жыльлёвых умоў ня могуць быць прынятыя грамадзяне, забясьпечаныя агульнай жылой плошчай больш за 15 квадратных мэтраў на чалавека. Грамадзяне, якія жывуць у жылых памяшканьнях спэцыяльнага службовага жыльлёвага фонду, маюць гэтае права.

Сярод іншага таксама павялічваецца з двух да шасьці месяцаў тэрмін выдзяленьня жылых памяшканьняў пры дасягненьні паўналецьця дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, і дзецям-сіротам.

Паводле прэсавай службы кіраўніка краіны, указ скіраваны на скарачэньне чаргі сярод тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў.

Указ набывае моц у трохмесячны тэрмін пасьля яго афіцыйнага апублікаваньня.

XS
SM
MD
LG