Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеньне камунізму: адносіны эўрапейцаў праз 20 гадоў


Паводле апошніх апытаньняў, амаль праз два дзесяцігодзьдзі пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны, грамадзкасьць у краінах былой жалезнай заслоны ў цэлым станоўча адгукаецца пра крах камунізму. Бальшыня людзей у былых савецкіх рэспубліках і краінах Усходняй Эўропы ухваляюць узьнікненьне шматпартыйнай сыстэмы ды рынкавай эканомікі.


На сайце The Pew Global Attitudes Project* да 20-ай гадавіны падзеньня Жалезнай заслоны зьявілася вельмі падрабязная справаздача пра стаўленьне насельніцва эўрапейскіх краінаў да спадчыны тых гістарычных падзеяў.

Як высьветлілася, першапачатковы ўсеагульны энтузіязм наконт гэтых зьмяненьняў значна аціх у большасьці абсьледаваных краінаў, а ў некаторых падтрымка дэмакратыі і капіталізму прыкметна паменшылася. У многіх краінах большасьць або значная колькасьць апытаных лічыць, што пры камунізьме было лепш, ды існуе шырока распаўсюджанае меркаваньне, што ад зьмяненьняў выйгралі больш бізнэс-кляса ды палітычнае кіраўніцтва, чымся паспалітыя людзі. Тым ня менш, уласнае пачуцьцё задаволенасьці жыцьцём значна вырасла ў гэтых
Значная колькасьць апытаных лічыць, што пры камунізьме было лепш.
краінах у параўнаньні з тым, што было амаль два дзесяцігодзьдзі таму, калі дасьледчы цэнтар Times Mirror Center упершыню вывучыў грамадзкае меркаваньне ў былым Усходнім блёку.

Пызытыў і нэгатыў


Імкненьне да дэмакратыі сёньня значна меншае сярод грамадзкасьці былых савецкіх рэспублік Расеі ды Украіны, якія найдаўжэй жылі пры камунізьме. Тады як ва Ўсходняй Эўропе, асабліва ў Чэхіі ды былой Усходняй Нямеччыне, значна больш апытаных вітаюць эканамічныя ды сацыяльныя ўзрушэньні апошніх двух дзесяцігодзьдзяў. Усходнія немцы, у прыватнасьці, у пераважнай большасьці ўхваляюць узьяднаньне Нямеччыне, таксама як і былыя заходнія немцы. Пры гэтым, ва ўсходніх немцаў цяпер ужо не такое станоўчае стаўленьне да ўзьяднаньне, чым у сярэдзіне 1991 году. Але цяпер, як і тады, шмат з тых, хто жыве ва Ўсходняй Нямеччыне лічыць, што аб'яднаньне адбылося занадта хутка.

Адной з найбольш пазытыўных тэндэнцый у Эўропе пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны ёсьць зьніжэньне этнічнай варожасьці паміж народамі ў былых камуністычных краінах. У шэрагу краінаў менш грамадзянаў кажуць, што яны адмоўна ўспрымаюць этнічныя меншасьці, чым у 1991 годзе. Тым ня менш, значны працэнт людзей у былых камуністычных краінах працягвае мець кепскае меркаваньне пра меншасьці ды пра суседнія краіны.

Эўрапейцы пра Расею, расейцы пра сябе


Насьцярожанае стаўленьне да Расеі ўласьцівае як усходнім, так і заходнім эўрапейцам. Большасьць французаў (57%) і 46% немцаў кажуць, што Расея аказвае дрэнны ўплыў на іх краіны; гэтае меркаваньне падзяляе большасьць палякаў (59%). Выключэньнямі ёсьць Баўгарыя ды Ўкраіна, уплыў Расеі разглядаецца больш як пазытыўны, чымся як нэгатыўны.

Што да саміх расейцаў, то сярод іх з пачатку 1990-х назіраецца ўздым нацыяналістычных настрояў. Большасьць расейцаў (54%) згодныя з
Для Расеі натуральна быць імпэрыяй.
сьцьвярджэньнем: "Расея павінна быць для рускіх"; тады як у 1991 годзе з гэтым сьцьвярджэньнем пагадзілася толькі 26%. Больш за тое, нават калі яны і вітаюць свабодны рынкавы капіталізм, 58% расейцаў згодныя, што "гэта вялікае няшчасьце, што Савецкага Саюзу больш не існуе". І амаль палова (47%) кажуць: "Для Расеі натуральна быць імпэрыяй".

Рынак добра, але пры камунізьме было лепш


Што да ўспрыняцьцея дэмакратыі ды свабоднага рынку, то ў Расеі, напрыклад, большасьць тых, хто маладзейшы за 50 гадоў, вітаюць зьмены да шматпартыйнай сыстэмы ды сыстэмы свабоднага рынку. Але сярод пажылых людзей такіх нашмат менш: сярод людзей ва узросьце 65 гадоў і старэйшых усяго 27% выказваюць станоўчыя думкі па кожнай з гэтых зьменаў.

Увогуле, пераважнае меркаваньне ў Расіі, Украіне, Літве, Славаччыне, Баўгарыі ды Вугоршчыне, што людзям у эканамічным пляне было лепш пры камунізьме. Толькі ў Чэскай Рэспубліцы ды Польшчы людзі пераважна лічаць, што зараз большасьць людзей стала жыць лепш. Таксама бальшыня апытаных у многіх з гэтых краін пагаджаецца, што для паспалітых людзей карысьць ад зьменаў не такая моцная, як для ўладальнікаў бізнэсу ды палітыкаў.

Прыняцьце дэмакратычных каштоўнасьцяў


Дасьледаваньне таксама паказвае істотныя адрозьненьні ў прыняцьці дэмакратычных каштоўнасьцяў сярод людзей у былых камуністычных краінах. Хаця большасьць з апытаных ухваляе пераход да шматпартыйнай сыстэмы, адназначна пазытыўнага стаўленьня тут няма. Жаданьне мець моцнага лідэра, а не дэмакратычную форму праўленьня, відавочнае ў Расеі, Украіне, Баўгарыі, Літве і Вугоршчыне. Толькі ў Польшчы, Чэскай Рэспубліцы, Славаччыне ды былой Усходняй Нямеччыне большасьць людзей лічыць, што дэмакратычная форма праўленьня зьяўляецца найлепшым спосабам для вырашэньня праблем краіны.

Стаўленьне да меншасьцяў ды этнічных канфліктаў


Цыганы па-ранейшаму выступаюць у якасьці найбольш нелюбімай этнічнай групы. Больш за восем з дзесяці чэхаў (84%) адмоўна ставяцца да іх, як і 78% славакаў, таксама як і 69% вэнграў. Многія праявы этнічнай варожасьці адлюстроўваюць гістарычныя адносіны з
Цыганы па-ранейшаму выступаюць у якасьці найбольш нелюбімай этнічнай групы.
суседнімі народамі, або даўнюю непрыязнасьць да рэлігійных або этнічных меншасьцяў. У Вугоршчыне 33% маюць адмоўнае стаўленьне да Румыніі, а 29% кажуць, што яны ня любяць габрэяў. Многія палякі маюць нэгатыўнае меркаваньне пра расейцаў (41%), украінцаў (35%) ды габрэяў (29%). Значная колькасьць літоўцаў адмоўна ставіцца да палякаў (21%), але найбольш яны ня любяць габрэяў (37%). У Славаччыне нэгатыўнае стаўленьне да габрэяў выказваюць 27%.

Чэхаў вельмі любяць у Славаччыне, і наадварот. Тым ня менш, чэхі і славакі маюць розныя уяўленьні аб распадзе Чэхаславаччыны: славакі лічаць, што раскол – гэта добра (за – 49%, супраць –39%), чэхі, з перавагай 53% супраць 40%, у асноўным лічаць, што гэта было кепска.

Украінцы ў пераважнай большасьці станоўча ставяцца да расейцаў, якія жывуць у іх краіне (84%), тады як у грузінаў такіх 54%. Значная колькасьць расейцаў (32%) адмоўна ставіцца да ўкраінцаў, якія пражываюць у Расеі, але яшчэ больш даюць адмоўны рэйтынг (53%) грузінам.

Нелюбоў да меншасьцяў не абмяжоўваецца ўсходнімі эўрапейцамі. Каля чвэрці французаў маюць адмоўнае стаўленьне да паўночных афрыканцаў, што супастаўна з нэгатыўным меркаваньнем пра мусульманаў ў Вялікабрытаніі (27%) і да туркаў ў Нямеччыне (30%). На Захадзе самыя нэгатыўныя погляды наконт меншасьцяў маюць італьянцы: 69% кажуць, што яны ня любяць мусульманаў і 84% маюць негатыўнае ўспрыманьне цыганоў. Нэгатыўнае стаўленьне ў дачыненьні да гэтых дзьвюх груп расьце і ў Гішпаніі, дзе ў дадатак 46% маюць нэгатыўнае стаўленьне да мусульманаў і 45% да цыганоў.

__________________________

* На сайце The Pew Global Attitudes Project публікуюцца сусьветныя апытаньні грамадзкай думкі па шырокім коле пытаньняў, пачынаючы ад ацэнак людзьмі іх уласнага жыцьця да глябальных праблемаў і важных праблемаў сучаснасьці. У дадзенага праекту было праведзена больша за 200 тыс. інтэрвію ў 57 краінах сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG