Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: «Чарговае «падвешваньне» працэсу»


Паводле беларускага МЗС, рашэньне Рады ЭЗ адносна санкцый «у пэўнай ступені адлюстроўвае акрэсьленую тэндэнцыю да нармалізацыі стасункаў паміж нашай краінай і ЭЗ».


Маўляў, пра гэта сьведчыць гатоўнасьць Эўразьвязу да разьвіцьця дамоўна-прававой базы зь Беларусьсю і намер пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму для беларускіх грамадзянаў.

Паводле МЗС, «беларускі бок пацьвярджае гатоўнасьць да цеснай і арыентаванай на вынік практычнай працы з Эўразьвязам па ўсіх ключавых накірунках. Гэта ж тычыцца і праграмы «Ўсходняе партнэрства».

МЗС Беларусі «з жалем канстатуе, што чарговае «падвешваньне» працэсу комплекснай нармалізацыі двухбаковых стасункаў, абмежавальныя меры, якія Эўразьвяз прымяняе, як і раней, да нашай краіны, разыходзяцца з лёгікай дыялёгу Беларусь – Эўразьвяз, нясуць на сабе адбітак «падвойных стандартаў» і не дазваляюць выйсьці на ўзровень супрацоўніцтва, які ў поўнай ступені адказваў бы інтарэсам абодвух бакоў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG