Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як 15 тысячаў абрынулі рэжым


Вацлаў Гавэл запальвае сьвечкі ля студэнцкага мэмарыялу

Вацлаў Гавэл запальвае сьвечкі ля студэнцкага мэмарыялу

17 лістапада ў цэнтры Прагі адзначалі 20-ую гадавіну пачатку Аксамітнай рэвалюцыі. Афіцыйна гэтае сьвята называецца Дзень баразьбы за свабоду і дэмакратыю. Відэарэпартаж з вуліцаў Прагі.


Сяргей Навумчык: Я цяпер знаходжуся ў раёне Альбэртаў, гэта стары цэнтар Прагі, непадалёк ад Вышаграду. і тут ідзе вялікая калёна --5-10 тысячаў людзей, і менавіта такім чынам яны адзначаюць 20 годзьдзе пачатку Аксамітнай рэвалюцыі. 20 гадоў таму яна пачалася як раз адсюль, з гэтага месца, дзе я цяпер знаходжуся.

Алена Каварава: Сяргей, нагадайце абставіны той падзеі.

Навумчык: 17 лістапада -- гэта Міжнародны дзень студэнта, а прымеркаваны ён да пахаваньня студэнта мэдычнага факультэта Яна Оплетала, які быў сьмяротна паранены падчас маніфэстацыі супраць фашысцкай акупацыі Чэхаславаччыны ў лістападзе 1939 году. Усё пачалося адсюль з Альбэртава. Тады сотні студэнтаў былі разагнаныя. А 17 лістапада эсэссаўцы ўзялі ў аблогу студэнцкія інтэрнаты, і больш як тысяча студэнтаў былі арыштаваныя, а 9 кіраўнікоў студэнцкага зьвязу былі расстраляныя.

І вось 20 гадоў таму 17 лістапада 1989 году праскія студэнты вырашылі адзначыць гадавіну, сабраўшыся каля мэдычнага анатамічнага факультэту тут на Альбэртаве. Прычым акцыя была дазволеная ўладамі. А тое, што адбылося далей, не чакалі ані ўлады, ані паліцыя, ані самі студэнты, ані лідэры студэнцкага руху, як цяпер яны самі прызнаюцца. Сабралася тады каля 15 тысячаў чалавек, а потым калёна, як прыгадваюць сёньня ўдзельнікі, абсалютна стыхійна рушыла да цэнтру гораду, што ўладамі дазволена не было. І ў раёне Нацыянальнай вуліцы, калёна дасягнула 50 тысячаў чалавек, адбыліся жорсткія сутычкі з паліцыяй, паліцыянты жорстка зьбівалі людзей, 568 чалавекі зьвярнуліся па мэдычную дапамогу.

А тое, што адбылося далей, не чакалі ані ўлады, ані паліцыя, ані самі студэнты, ані лідэры студэнцкага руху, як цяпер яны самі прызнаюцца
Зьявілася тады інфармацыя пра гібель студэнта Марціна Шмідта, потым гэтая інфармацыя не пацьвердзілася, але адыграла ролю каталізатара пратэстных настрояў. І на Вацлаўскай плошчы ўПразе сабралася, як цяпер называюць лічбу, каля 100 тысячаў чаланек. І вось тады з балькону зьвярталіся да іх лідэры "Грамадзянскага форуму", у тым ліку Вацлаў Гавэл, які за некалькі месяцаў да таго выйшаў з турмы.

Людзі патрабавалі адстаўкі камуністычнай ўлады, і неўзабаве камуністычны рэжым у Празе абрынуся. Вось так адбылася гэтая аксамітная рэвалюцыя. А пачатак гэтага студэнцкага шэсьця, студэнцкага руху і ў літаральным сэнсе, і ва ўскосным адбыўся адсюль.

І вось цяпер падыходзіць яшчэ калёна студэнтаў, яны апранутыя ў чорнае. У кагосьці фарбаваныя валасы. Гучаць барабаны. Усё гэта вельмі нагадвае буфанаду. Зрэшты большасьці з гэтых людзей, у лепшым выпадку, калі былі тыя падзі, было 2-3 гады. Для іх гэта гісторыя, можа быць міталягізаваная гісторыя, таму такое шэсьце крыху жартаўлівае, апраўданае.

Тут не толькі рэпрадукцыя тых падзеяў, тут ёсьць і карыкатурныя плякаты, якія адсылаюць у сёньняшні дзень, ад Вацлава Гаўла да сёньняшніх кіраўнікоў. Тут палітычная сатыра даволі яскрава прысутнічае.





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG