Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ДОЖДЖЫК...


...але ўсё яшчэ цёпла. Тэмпэратура: +3 — +6.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У гарадзенскім "Свабодным кіно" штосераду паказы дакумэнтальных праваабарончых фільмаў. Гэтым разам: скандынаўскі дакумэнт "Журналіст з Бірмы – репартаж з закрытай краіны". 18:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Саміт Эўразьвяз-Расея ў Стакгольме.

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе праводзіць таварыскі матч з Чарнагорыяй. Падгорыца.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1902 нарадзіўся беларускі паэт Міхась Машара.

У 1926 была прынятая пастанова аб адным з так званых узбуйненьняў БССР. Палітб'юро ЦК усесаюзнай кампартыі, разгледзеўшы высновы камісіі, якая перад тым працавала ў Гомельскай губэрні, пастанавіла "лічыць даказаным беларускі характар насельніцтва Гомельскага і Рэчыцкага паветаў і прызнаць неабходным далучэньне адзначаных паветаў да БССР".

У 1931 нарадзіўся Анатоль Вярцінскі, паэт, грамадзкі і палітычны дзяяч незалежнай Беларусі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Зала была сапраўды Авальная.
Бачыў на ўласныя вочы яе.
Авальнай цяпер ужо не існуе:
Авальную зрабілі анальнай.
Помніце, сьпікер казаў пры нагодзе:
"Праходзьце, ня стойце ў заднім праходзе".
Прайшлі. Прыйшлі. Дайшлі да кропкі:
Ціснуць ягадзіцамі на кнопкі.


Анатоль Вярцінскі — "Пра адну залу", 1999

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG