Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Чэхіі і Славаччыне сёньня адзначаюць 20-ую гадавіну пачатку Аксамітнай рэвалюцыі – бяскроўнага скіданьня камуністычнага рэжыму ў Чэхаславаччыне. 17 лістапада 1989 году паліцыя спыніла ў Празе мірную студэнцкую дэманстрацыю. Усьлед за гэтым масавыя выступы прывялі да адхіленьня камуністаў ад улады.


У 1990 годзе ў Чэхасловаччыне адбыліся першыя за больш чым 40 гадоў дэмакратычныя выбары. Празь яшчэ тры гады краіна распалася на дзьве незалежныя дзяржавы.

У Празе падрыхтаваная гістарычная рэканструкцыя аксамітнай рэвалюцыі 1989 году. Адбудзецца паход па тым маршруце, якім ішла масавая дэманстрацыя 20 гадоў таму -- ад Альбертава на Вышаград. Ва ўсім горадзе адкрытыя рэтрапомнікі эпохі.

У былым будынку Радыё Свабода адчыняецца выстава “Будзь вольны! BE FREE”. Сярод іншага, шмат увагі надаецца ролі Радыё Свабода ў набліжэньні свабоды і дэмакратыі. Можна будзе паслухаць тагачаснае радыё або пазваніць з тагачаснай тэлефоннай будкі ў Мюнхэн.

XS
SM
MD
LG