Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


БУДЗЕ ВОБЛАЧНА...


...але вышэй нуля. Тэмпэратура: 0 — +5.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Сустрэча з польскім кінарэжысэрам Кшыштафам Занусі. Унівэрсытэт культуры, Менск, 11:00.

Выступ польскага джазавага піяніста Адама Маковіча. Белдзяржфілармонія, Менск.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


"Transparency International" агучвае сёлетні індэкс карумпаванасьці для 180 краінаў сьвету. Вашынгтон.

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў едзе на Каўказ вывучаць пытаньне прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1828 у маёнтку Станькава каля Койданава прыйшоў на сьвет граф Эмэрык Чапскі. Ён стаў дзяржаўным дзеячом і мэцэнатам, а таксама выдатным калекцыянэрам, стварыў у Станькаве музэй старажытнасьцяў. Сёньня ў Станькаве ад графа Чапскага засталіся толькі парк і будынак музэю, а сама яго калекцыя раскіданая па ўсім сьвеце.

У 1898 нарадзіўся Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч.

У 1989 міліцыя жорстка разагнала антыкамуністычную дэманстрацыю студэнтаў у Празе. Дата стала пачаткам гэтак званай "аксамітнай рэвалюцыі" ў Чэхаславаччыне, а пазьней — нацыянальным сьвятам Чэхіі пад назвай Дзень змаганьня за свабоду і дэмакратыю.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень студэнта.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Чым больш карупцыі ў краіне, тым больш законаў" — выказваньне, якое прыпісваюць рымскаму гісторыку Тацыту.
XS
SM
MD
LG