Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачынаецца візыт дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў у Тбілісі, Сухумі і Цхінвалі. Беларускі парлямэнт стварыў рабочую групу ў складзе 12 чалавек. Візыт завершыцца 20 лістапада. Пасьля гэтыя дэпутаты маюць намер паехаць “па дадатковую інфармацыю” ў Маскву.


Як Беларусь не прызнавала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі


Вайна цытатаў. Беларусь, Грузія, Расея


Парлямэнты Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі зьвярнуліся да кіраўніцтва Беларусі з просьбаю прызнаць дзяржаўны сувэрэнітэт гэтых рэспублік. Дагэтуль незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі прызналі толькі Расея, Нікарагуа і Вэнэсуэла.

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў маюць намер наведаць Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асетыю напярэдадні разгляду ў Палаце прадстаўнікоў пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці гэтых дзьвюх грузінскіх аўтаноміяў.

Намесьніца міністра замежных справаў Грузіі Ніно Каландадзэ заявіла, што Тбілісі ня будзе ствараць перашкодаў для паездкі беларускіх дэпутатаў ў Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Спадарыня Каландадзэ таксама выказала меркаваньне, што “на дадзеным этапе Грузіі не пагражае небясьпека прызнаньня Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі”.

Камэнтуючы гэтае выказваньне, кіраўнік грузінскай службы Радыё Свабода Давід Какабадзэ сказаў, што, як яму падаецца, “гэтая ўпэўненасьць грунтуецца на простым факце, што Беларусь чакае фінансавай дапамогі ад Эўразьвязу і ўключэньня ва ўсе праграмы, якія зьвязаныя зь ініцыятывай Усходняе партнэства ЭЗ. Але я б такой упэўненасьці не выказваў. Беларускі парлямэнт прыме тое рашэньне, якое прыме прэзыдэнт Лукашэнка. А ён чалавек непрадказальны, і мне здаецца, што тут недарэчны такі залішні аптымізм, які я бачу ў выказваньні намесьніцы кіраўніка МЗС Грузіі”.
XS
SM
MD
LG