Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Абхазіі расейскія тэлефонныя коды. У Прыднястроўі – малдаўскія.


Абанэнты тэлефоннай сувязі ў Абхазіі ў поўнач з суботы на нядзелю перайшлі на расейскія тэлефонныя коды: +7 940 для мабільнай сувязі і +7 840 для стацыянарных тэлефонаў.


Гэты крок прыняты пасьля падпісаньня 28 верасьня 2009 году мэмарандуму аб супрацоўніцтве паміж міністэрствам сувязі Расеі і ўрадам Абхазіі. Стары грузінскі код будзе дзейнічаць паралельна да 1 студзеня 2010 году.

Што да іншых замарожаных канфліктаў, то, напрыклад, на тэрыторыі іншага сэпаратыскага рэгіёну Прыднястроўе дзейнічаюць малдаўскія тэлефонныя коды, у Нагорным Карабаху – армянскія тэлефонныя коды.
XS
SM
MD
LG