Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таміфлю зьявіўся ў Беларусі


“Мы атрымалі 43 тысячы пакункаў таміфлю. Усё паступіла на склады “Бэлфармацыі”, паведаміў генэральны дырэктар кампаніі “Мэдвакс” Алег Стома.

Ён таксама адзначыў, што, паводле ягонай інфармацыі, прэпарат будуць прадаваць выключна па рэцэптах.

“Таміфлю можа прызначаць толькі кваліфікаваны лекар. Гэта пазначана ў інструкцыі да прэпарату. Так што яго ніколі не адпускалі з аптэкаў усім ахвотным”, заявіў Стома Інтэрфаксу.

Кампанія “Мэдвакс” — афіцыйны распаўсюднік швайцарскай кампаніі “Рош”, якой належыць ліцэнзія на антывірусны прэпарат таміфлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG