Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Брусэлі адкрыўся форум грамадзянскай супольнасьці ў рамках ініцыятывы “Усходняе партнэрства”. У ім бяруць удзел прадстаўнікі шасьці краінаў, якія запрошаны ў гэту праграму, у тым ліку прадстаўнікі Беларусі.

У складзе беларускай дэлегацыі намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, палітоляг Віталь Сіліцкі й іншыя. Сьпіс удзельнікаў у прадстаўніцтве Эўракамісіі ў Беларусі не рассакрэчваюць.

Вядома, што ў дэлегацыю ўключаныя таксама прадстаўнікі праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных аб’яднаньняў, а таксама праўрадавай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

70% грамадзянскага сэктару Беларусі — пад пагрозай турэмнага зьняволеньня

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG