Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакцыну супраць сьвінога грыпу чакаюць пры канцы лістапада


“Бліжэйшымі днямі Міністэрства аховы здароўя мае намер абвясьціць тэндэр на набыцьцё вакцыны супраць грыпу A/H1N1. Мы разьлічваем, што вакцына паступіць у рэспубліку пры канцы лістапада — на пачатку сьнежня”, — паведаміла галоўны эпідэміёляг Мінздраву Іна Карабан.

“Вакцына супраць сьвінога грыпу можа быць з Расеі, Францыі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі”, — удакладніла яна.

“У першую чаргу прышчапляць будуць мэдыкаў, а таксама супрацоўнікаў так званых жыцьцёва важных службаў, якія адказваюць за сьвятло, газ і гэтак далей”, цытуе Інтэрфакс Іну Карабан.

Ад траўня 2009 году ў Беларусі лябараторна пацьверджана 165 выпадкаў грыпу A/H1N1, у тым ліку за час эпідэміі — 139.


XS
SM
MD
LG