Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – дзіцячы тэрапэўт з Асіповічаў Тацяна Барэль. Мае сына і дачку. Сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Даўно слухае Радыё Свабода, на нашых хвалях часта гучаць яе водгукі на тое, што адбываецца ў краіне і рэгіёне.


Што для вас свабода?


Свабода думак і дзеяньняў.


Што найбольш абмяжоўвае вашу свабоду?

Сучасны рэжым.


Што для вас шчасьце?


Здароўе маіх блізкіх.

Чаго вы найбольш баіцеся?

Навек застацца на чужбіне.


Які талент вы хацелі б мець?

Ляндшафтнага дызайнэра.


Кім з сучасьнікаў вы захапляецеся?

Нілам Гілевічам, гуртам “Стары Ольса”. З палітыкаў – Зянонам Пазьняком.


Што вы найбольш любіце рабіць?

Вышываць, гадаваць кветкі, чытаць добрыя кнігі.


Калі б можна было пражыць жыцьцё яшчэ раз, што б вы зьмянілі?

Калі шчыра, ня стала б пэдыятрам.


Якую найлепшую параду вы атрымалі?

Ня здраджваць свайму сумленьню.


Які ваш улюбёны дэвіз?

“Хто хоча, той даможацца!”


У якой палітычнай сыстэме вы хацелі б жыць?

У той, дзе ўсе роўныя перад законам.


У якой краіне вы хацелі б жыць?

У БЕЛАРУСІ.


У якую эпоху вы хацелі б жыць?


У сярэдзіне ХХ стагодзьдзя.


Калі б вы сталі кіраўніком Беларусі, што б зрабілі найперш?

Зрабіла б незалежным суд, свабоднымі сродкі масавай інфармацыі, адмяніла б пасаду прэзыдэнта. Правяла б сапраўды дэмакратычныя выбары. Падтрымала б прадпрымальнікаў-вытворцаў. У сельскай гаспадарцы – забясьпечыла б падтрымку фэрмэрам, а калгасы хай самі рэалізоўваюць сваю прадукцыю.

Якія адносіны Беларусь павінна мець з Эўразьвязам?

Сябраваць.


Якія адносіны Беларусь павінна мець з Расеяй?

Як са сваім суседам.


Некаторыя думаюць так: “Хай дыктатура, абы свая”. А вы?

Калі дыктатар зьнішчае фізычна і маральна людзей – якая розьніца, чый ён.


Калі і як у Беларусі зьменіцца ўлада?

Калі большасьць скажа: “Пры такой уладзе жыць немагчыма”.


Калі беларусы загавораць па-беларуску?


Калі іх зьлёгку падштурхнуць, зрабіўшы 2/3 адукацыі беларускамоўнай.


Што будзе, калі беларусы не загавораць па-беларуску?


Стануць ці Паўночна-Заходнім краем, ці Крэсамі Ўсходнімі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG