Гурт “Кудзеліца” з Дубровенскага раённага дому культуры вывучае мясцовыя звычаі ня толькі ў тэорыі, падчас фальклёрных экспэдыцый. Творчы калектыў, у якім сьпяваюць дзесяць кабет і адзіны мужчына-гарманіст, стаўся запатрабаваным амаль на кожным вясельлі ў райцэнтры.
Самадзейныя артысты бяруць чынны ўдзел у шлюбнай цырымоніі — сустракаюць маладых перад ЗАГСам, сьпяваюць вясельныя песьні ў гонар іхных бацькоў, а пасьля таго як маладыя муж і жонка ўжо расьпісаліся, ладзяць для іх адмысловы абрад — “дзяруць зайца”
Увогуле гэты абрад вядомы даволі шырока: суседзі або знаёмыя могуць перагарадзіць маладым дарогу, выставіўшы зэдлік зь няхітрым пачастункам — хлебам ды сольлю. Сват мусіць дамовіцца з дасьціпнікамі — адкупіцца гарэлкай ды прысмакамі.
Але, як кажа кіраўніца гурта “Кудзеліца” Настасься Красоўская, насамрэч гэты абрад куды больш складаны ды прыгожы, і зусім ня зводзіцца выключна да таго, каб здабыць выпіўкі.
Перагарадзіўшы дарогу маладым, удзельніцы гурту зьвяртаюцца да свата — каб ён пачаставаў іх “гарэлкай ды мёдам”. Калі сват аказваецца ня ў меру скупы — сьпяваюць прыпеўкі пра тое, што ён дрэнны гаспадар, што ў яго старая хата, непарадак у гародзе. А той, каб мінакі ня слухалі пра яго кплівых словаў, стараецца адкупіцца. Зь першага разу тыя, хто прыйшоў “драць зайца”, могуць і не саступіць дарогу — дачакацца і гарэлкі, і добрага пачастунку. Тады задзірыстыя прыпеўкі гучаць зноў ды зноў. Урэшце, калі сват усім дагодзіць, у ягоны гонар сьпяваюць пра тое, які ён харошы, прыгожы ды гаспадарлівы. І нарэшце хлебам-сольлю бласлаўляюць маладых на доўгае сямейнае жыцьцё.
Выкананьне абраду “драць зайца” каштуе 30 тысяч рублёў. Сёньня яго ўбачылі ня толькі сваякі і блізкія маладых, але і журы “Вясельнага фэсту” на чале са старшынём, навукоўцам-этнакультуролягам Іванам Круком. Спадар Крук прыехаў у Дуброўна разам са студэнтамі і здымаў усю хаду вясельля на відэакамэру, каб потым абмеркаваць і вывучыць усе мясцовыя асаблівасьці.
На думку навукоўцы, вельмі важна захаваць старыя абрады. А яшчэ важней надаць ім другое жыцьцё, каб яны не сталіся чымсьці накшталт музэйных экспанатаў. За савецкім часам, кажа спадар Крук , шлюбная цырымонія была зьбіракратызавана і пазбаўлена сакральнага сэнсу. Так што цяпер, на ягоную думку, вельмі важную справу робяць тыя, хто спрабуе аднавіць даўнія традыцыі духоўнай культуры беларусаў.
Апрача ўдзелу ў сапраўдным нараджэньні маладой сям’і, гурт “Кудзеліца” паказаў яшчэ адзін фрагмэнт вясельнага абраду. У Дубровенскім рэгіёне ён завецца “ганяць сучку”, і ладзяць яго на трэці дзень пасьля вясельля, калі асобныя госьці ніяк не разьедуцца дахаты і патрабуюць працягу сьвята. Нехта са старэйшых кабет апранае вывернуты поўсьцю даверху кажух, на шыю чапляе ланцуг ды пачынае брахаць па-сабачы ды кусаць гасьцей за ногі. Але не таму, што ім пара ўжо разьяжджацца: тады кажуць, што няхай зараз адбрэша ўсё гэтая вясельная сучка, а маладыя жывуць бяз сварак, у ладзе ды згодзе.
На сцэне раённага дому культуры розныя фрагмэнты вясельных абрадаў паказалі яшчэ шэсьць самадзейных калектываў вобласьці. Прадстаўнікі розных рэгіёнаў зьдзіўлялі адно аднаго нейкімі дэталямі, характэрнымі для пэўнай мясцовасьці. А гледачы ўдзячна віталі ўсіх удзельнікаў.