Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: гэта форум трэцяга сэктару


Мікола Статкевіч, архіўнае фота

Мікола Статкевіч, архіўнае фота

Госьцем Беларускага эўрапейскага форуму зьяўляецца адзін зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч.

20 чэрвеня 2009 году ў Менску праходзіў Кангрэс эўрапейскага выбару. У ім бралі ўдзел Народная грамада, аргкамітэты руху салідарнасьці “Разам” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Свабода”. Таксама да кангрэсу далучыліся ўдзельнікі сходу Партыі БНФ. Тады Міколу Статкевіча вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.

Статкевіч: “Пасьля кангрэсу эўрапейскага выбару я сказаў, што ў гэтым годзе гэта будзе адзіны палітычны кангрэс, які будзе займацца палітычнымі пытаньнямі і вылучыць прэтэндэнта на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты.

Па сутнасьці, сёньняшні форум — гэта форум трэцяга сэктару, і я вельмі ўсьцешаны, што не прайшло і 6 гадоў ад таго часу, калі была ўтворана Эўрапейская кааліцыя, якая прыняла праграму руху Беларусі ў Эўразьвяз. Шмат арганізацый трэцяга сэктару далучылася да гэтай працы ў сэнсе падрыхтоўкі грамадзтва, тлумачэньня эўрапейскіх каштоўнасьцяў, іх неабходнасьці і гэтак далей. Але без палітычнай кампанэнты, без зьмены гэтага рэжыму інтэграцыя Беларусі ў ЭЗ немагчымая, што, дарэчы, прагучала ў шэрагу выступаў кіраўнікоў моладзевых арганізацый, якія бяруць удзел у гэтым форуме”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG