Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хворыя, якія трапілі ў першую хвалю, паўміралі ў асноўным”


Дадзеныя па інтэнсіўнасьці захворваньня за апошні тыдзень паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя

Дадзеныя па інтэнсіўнасьці захворваньня за апошні тыдзень паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя

Вакцына супраць грыпу скончылася. У аптэках перабоі з процівіруснымі сродкамі. Швайцарскі прэпарат “Таміфлю” прадаецца толькі па рэцэптах з круглай пячаткай. Шпіталі па-ранейшаму перапоўненыя, а беларускія ўлады замоўчваюць сапраўдную сытуацыю са сьвіным грыпам і пнэўманіяй.

На афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя — прэс-рэліз “Аб захворваемасьці вострымі рэсьпіраторнымі інфэкцыямі” трохдзённай даўніны. 13 лістапада чыноўнікі ад мэдыцыны адрапартавалі аб завяршэньні вакцынацыі насельніцтва. З простай прычыны — вакцына скончылася. А цяпер нават за грошы прышчэпку зрабіць немагчыма.

Супрацоўніца беларускага прадстаўніцтва адной з замежных фармацэўтычных кампаній распавяла Радыё Свабода:

“Такая сытуацыя з супрацьгрыпознымі вакцынамі таму, што ўвозіла толькі дзяржава. І тое бясплатна пайшло ў паліклінікі, і разьмеркавана ўсё было такім магічным мэтадам… Кропкава было разьмеркавана, скажам так. І цяпер патрэба ў прышчэпках ёсьць, а вакцыны ў продажы няма нават у камэрцыйных установах. То бок людзі хочуць прышчапіцца за грошы, але ня могуць, таму што вакцыны няма. Тое самае з рэлензай і таміфлю. Прывозіць будуць толькі ў “Белфармацыю” ў той колькасьці, якую запатрабавала дзяржава, і ня больш. Гэта будзе разьмяркоўвацца вельмі складанымі шляхамі, у аптэках свабодна набыць гэта будзе немажліва”.

У рэшце рэшт, у Беларусь завезьлі швайцарскі прэпарат “Таміфлю”. Калі да эпідэміі грыпу ў аптэках ён свабодна прадаваўся, то ад 12 лістапада набыць яго можна толькі па рэцэпце з круглай гербавай пячаткай і подпісам галоўнага ўрача паліклінікі. У аптэкі паступіў пісьмовы загад міністра аховы здароўя Васіля Жарко. Ну а рэлензы, як і вакцыны ад сьвінога грыпу, у Беларусі наагул няма.

Але сытуацыя са сьвіным грыпам і пнэўманіяй застаецца вельмі складанай. Лекарка зь дзявятага шпіталя, аддзялененьне якой два тыдні таму перапрафілявалі ў пульманалёгію, распавяла:

“Не сьціхае. 6 аддзяленьняў цалкам перапрафілявалі ў нашым шпіталі, мы шостыя. 6 аддзяленьняў па 60 чалавек! Перапрафілявалі ў чацьвёртай клініцы ўралёгію, у шостай клініцы — рэўматалёгію і кардыялёгію.

Першыя хворыя, якія трапілі ў першую хвалю, паўміралі ў асноўным. На выходныя з многіх аддзяленьняў павыпісвалі хворых. З нашага аддзяленьня пасьля сьвінога грыпу 8 чалавек перавялі ў Гарадзішча ў прафілякторый”.

Між тым, ў пятніцу заклапочанасьць сытуацыяй са сьвіным грыпам у Беларусі выказала Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя і паабяцала дапамагчы процівіруснымі прэпаратамі, якіх у беларускіх аптэках не хапае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG