Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Стральцоў на волі


Алесь Стральцоў

Алесь Стральцоў

Алесь Стральцоў, фігурант так званай “справы 14-ці” амніставаны. Алесь быў пакараны абмежаваньнем волі з адбыцьцём пакараньня па месцы жыхарства. Алесь Стральцоў удзельнічаў у студзеньскіх акцыях пратэсту прадпрымальнікаў у 2008 годзе.

У крымінальнай справе, якую назвалі “справай 14-ці” пакаралі яшчэ 13 чалавек, у тым ліку непаўналетняга Максіма Дашука. Сьледзтва распачалі адразу пасьля акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. У сакавіку пакаралі 10 чалавек, а ў красавіку — яшчэ трох, а амаль праз паўгода Аляксандра Баразенку.

Некалькі чалавек трапілі пад амністыю раней, яшчэ некалькі чалавек суд перавёў на папраўчыя працы. Так было й у справе Алеся Стральцова. Цяпер ён вольны.

Тацяна Цішкевіч, фігурантка “справы 14-ці”, ня стала адбываць пакараньне і зьехала вучыцца ў Польшчу па праграме Кастуся Каліноўскага. Дзяўчына знаходзіцца ў вышуку і ў выпадку, калі яна паспрабуе вярнуцца на радзіму, яе затрымаюць на мяжы.

XS
SM
MD
LG