Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдык: процівірусныя прэпараты нельга прызначаць усім


Лекарка: «Усім прызначаць таміфлю нельга. Толькі пры наяўнасьці паказаньняў».

Лекарка: «Усім прызначаць таміфлю нельга. Толькі пры наяўнасьці паказаньняў».

Усясьветная арганізацыя аховы здароўя заклікала беларускіх дактароў як мага хутчэй ужываць у лячэньні антывірусныя прэпараты, не чакаючы аналізаў, каб прадухіліць сьмяротныя выпадкі. УААЗ паведаміла, што дасылае антывірусныя прэпараты ў разьвіваныя краіны — Азэрбайджан, Аўганістан, Беларусь, Кыргызстан, Манголію і Ўкраіну. Беларускія мэдыкі лічаць, што тэрапэўты самі мусяць вызначаць у кожным выпадку які прэпарат прызначыць пацыенту.

У Міністэрстве аховы здароўя адмовіліся даць камэнтар наконт таго, ці магчыма на практыцы прызначаць пацыентам з сымптомамі грыпу антывірусныя лекі адразу. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што ім не паступала пісьмовае паведамленьня ад Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя пры ААН. Яны параілі зьвяртацца да практыкуючых мэдыкаў.

У менскіх гарадзкіх паліклініках загадчыцы тэрапэўтычных аддзяленьняў паведамілі, што доктар у кожным выпадку, калі аглядае пацыента, павінен самастойна абраць той ці іншы прэпарат. Неабавязкова гэта будуць менавіта антывірусныя пігулкі.

Загадчыца тэрапэўтычнага аддзяленьня паліклінікі, што ў мікрараёне Чыжоўка:

У доктара свая галава, у яго свой дыплём, ён адказвае за пацыента, а не УААЗ, Мінздраў ці нехта яшчэ.
“Гэта пытаньне спрэчнае. Наагул, таміфлю, напрыклад, я б не пагадзілася з рэкамэндацыямі УААЗаўскімі, што цяпер вісяць у інтэрнэце. Доктар сам павінен вырашаць: прызначыць, ці не. Доктар можа ад першага дня прызначыць антыбіётык, а можа прызначыць антывірусны прэпарат. У яго свая галава, у яго свой дыплём, ён адказвае за пацыента, а не УААЗ, Мінздраў ці нехта яшчэ.

Можна парушыць імунную сыстэму і выклікаць неадчувальнасьць да прэпарату. Праз пару месяцаў яго прымаць ужо будзе бессэнсоўна. Усім прызначаць таміфлю нельга. Толькі пры наяўнасьці паказаньняў”.

Загадчыца тэрапэўтычнага аддзяленьня паліклінікі, што ў Серабранцы паведаміла:

“Ідзе сытуацыя на спад. Лекаў дастаткова, і гэта радуе. Такога раней я ня бачыла. У маёй практыцы, а гэта 19 гадоў, такога не было, каб столькі хворых, цяжкасьць захворваньня і такія загружаныя, такога не было.

Я тры тыдні без выходных і сёньня заканчваю. Я гэта добраахвотна рабіла… І візыты, і прыём. Дапамагаюць стажоры. Сілы нашы заканчваюцца. Мае асабістыя.”

УААЗ заклікала ў першую чаргу даваць антывірусныя прэпараты групе рызыкі: цяжарным жанчынам, дзецям да двух гадоў і людзям з праблемамі дыханьня.

У паліклініцы мэдыкі канстатуюць, што сёлета падчас эпідэміі грыпу ў адрозьненьне ад ранейшых эпідэмій па мэдычную дапамогу зьвярнулася значная колькасьць мужчын.

Мэдыкі напярэдадні выходных нават дазволілі сабе пажартаваць:

“Я вам як жанчына жанчыне скажу. Вельмі прыемна было працаваць апошнім часам. Было шмат мужчын маладога ўзросту. Ніколі ў жыцьці столькі не распраналі. Ніколі такога раней не было, каб столькі мужчын маладога ўзросту зьвярталіся”.

На сёньняшні дзень дзеля таго, каб набыць антывірусны прэпарат у аптэцы, трэба мець рэцэпт за подпісам і пячаткай урача.

Доктар Нікі Шындо, якая працуе ў праграме супраць грыпу, сказала журналістам у Жэнэве, што дактары мусяць мець доступ да антывірусных лекаў:

“Пацыенты не павінны наведваць шпіталь для таго, каб атрымаць рэцэпт на антывірусны прэпарат.

Тым часам беларускія мэдыкі кажуць, што эпідэмія грыпу пайшла на спад.

Другая хваля эпідэміі звычайна не такая цяжкая для хворых, бо вірус ужо аслаблены і зь ім арганізму будзе справіцца лягчэй.

Дадзеныя па інтэнсіўнасьці захворваньня грыпам за апошні тыдзень паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG