Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чыноўнікі разьлічваюць на поўную адмену візавых санкцый


Амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч заявіў “Інтэрфаксу”, што беларускі бок чакае ад Эўразьвязу поўнай адмены візавых санкцый для шэрага беларускіх чыноўнікаў.

Амбасадар паведаміў, што ў краінах Заходняй Эўропы ёсьць актыўная група прыхільнікаў адмены візавых санкцый. Паводле сп. Міхневіча захаваньне візавых санкцый, хаця й прыпыненых на нявызначаны тэрмін “ставіць пад сумнеў намер Эўразьвязу будаваць нармальныя адносіны з Беларусьсю”.

Заяву наконт візавых санкцый амбасадар Аляксандр Міхневіч зрабіў напярэдадні разгляду гэтага пытаньня Эўракамісіяй 15-16 лістапада.

У 2006 годзе Эўракамісія ўвяла візавыя абмежаваньні да шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG