Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якую маеш маёмасьць, мастоўскі актывіст?


Алесь Зарэмбюк на сутсрэчы жыхароў Мастоў зь мясцовымі ўладамі.
Алесь Зарэмбюк на сутсрэчы жыхароў Мастоў зь мясцовымі ўладамі.

Грамадзкі актывіст з Мастоў Алесь Зарэмбюк атрымаў паперу з падатковай інспэкцыі па Мастоўскім раёне. Ад яго патрабуюць дэклярацыі аб прыбытках і маёмасьці за два папярэднія гады: 2007-ы і 2008-ы.

Актывіст не выключае, што гэта можа быць адказам на яго актыўную дзейнасьць: ён пастаянна зьвяртаецца да ўладаў па праблемных пытаньнях мясцовага жыцьця, зьбірае подпісы жыхароў, інфармуе насельніцтва. Да прыкладу, улады зьбіраюцца будаваць побач з Мастамі крухмальны завод, які можа пагражаць экалягічнымі праблемамі, зазначае Алесь Зарэмбюк.

Дарэчы, ён — сябра рады руху “За свабоду” і яго рэгіянальны каардынатар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG