Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАКУЛЬ ПЛЮС:


Чакаюцца дажджы пры 1-6 градусах цяпла

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Дзень салідарнасьці з сем’ямі Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Зьмітра Завадзкага і палітвязьняў. Акцыі ў Беларусі і ў сьвеце.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Пасяджэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу ў Брусэлі. Будзе абмяркоўвацца магчымасьць аднаўленьня Пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
Міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу разгледзяць лёс візавых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі.

Пікет актывістаў Беларуска-Эўрапэйскага Задзіночаньня насупраць будынкаў Эўракамісіі ў Брусэлі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны Дзень талерантнасьці, абвешчаны ЮНЭСКА і ААН.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1898 годзе нарадзіўся Вінцэнт Гадлеўскі – беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 1974 годзе у Цюрыху Аляксандар Салжаніцын правёў прэсавую канфэрэнцыю, на якой абнародаваў “праграму маральнай рэвалюцыі”, выкладзенай у артыкуле “Жыць без ілжы”.

У 1923 годзе нарадзіўся філёзаф Мікалай Крукоўскі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Наш шлях: ні ў чым не падтрымліваць хлусьні сьвядома! Усьвядоміўшы, дзе мяжа хлусьні (кожнаму яна яшчэ па-рознаму відна), — адступіцца ад гэтай гангрэннай мяжы! Не падклейваць мёртвых костачак і лушчынак ідэалёгіі, не сшываць гнілога рызьзя — і мы ўражаныя будзем, як хутка ды бездапаможна хлусьня ападзе, і чаму належыць быць голым —тое зьявіцца сьвету голым.” – Аляксандар Салжаніцын, “Жыць без ілжы”.
XS
SM
MD
LG