Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БЯЗ СОНЦА


І дождж, і халодна, плюс 2 – плюс 8.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


14 лістапада – Эўрапейскі форум. Сярод арганізатараў – Рух “За свабоду”, аргкамітэт “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, “Малады Фронт”. Менск, Палац культуры МАЗу..

Міжнародны фэстываль электроннай музыкі «Godskitchen Urban Wave». Комплекс «Белэкспа» на пр.Пераможцаў, 14.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

14 лістапада – 55-я Парлямэнцкая асамблея НАТО

15 лістапада – мясцовыя выбары ў Косаве. Галоўнае пытаньне – ці будзе удзельнічаць сэрбская меншасьць.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


14 лістапада – Усясьветны дзень барацьбы з дыябэтам

15 лістапада – Дзень зьняволеных пісьменьнікаў, адзначаецца паводле ініцыятывы міжнароднага ПЭН-клюбу

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


14 лістапада 1812 г. нарадзіўся Паўлюк Багрым. Зь ягонай літаратурнай спадчыны да нас дайшоў толькі адзін верш, затое хрэстаматыйны – "Зайграй, зайграй, хлопча малы..."

14 лістапада – 100 гадоў з дня нараджэньня Джэзэфа Макарці, амэрыканскага сэнатара, змагара з камунізмам.

14 лістапада – 120 гадоў з дня нараджэньня Джавахарлала Нэру, лідэра нацыянальна-вызвольнага руху, першага прэм’ер-міністр Індыі, бацькі прэм’ер-міністра Індзіры Гандзі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Мінулае пераўтвараецца ў нешта такое, што вядзе нас да сучаснасьці, да моманту дзеяньня, а будучыня бярэ зь яго свой пачатак” – Джавахарлал Нэру.
XS
SM
MD
LG