Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН: чаканьне аналізаў можа прывесьці да сьмерці


Дадзеныя па інтэнсіўнасьці захворваньня на грып за апошні тыдзень паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Дадзеныя па інтэнсіўнасьці захворваньня на грып за апошні тыдзень паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Усясьветная арганізацыя аховы здароўя назвала Беларусь сярод краін, найбольш закранутых эпідэміяй сьвінога грыпу, і раіць дактарам як мага хутчэй ужываць у лячэньні антывірусныя прэпараты, каб прадухіліць сьмяротныя выпадкі.

Арганізацыя, якая ўваходзіць у структуру ААН, заявіла, што дасылае антывірусныя прэпараты ў разьвіваныя краіны, найбольш закранутыя сьвіным грыпам – Азэрбайджан, Аўганістан, Беларусь, Кіргізію, Манголію і Ўкраіну.

Раней Усясьветная арганізацыя аховы здароўя раіла чакаць вынікаў аналізаў перш чым даваць пацыентам антывірусныя прэпараты. Але цяпер спэцыялісты арганізацыі кажуць, што затрымка ў чаканьні на вынікі аналізаў можа прывесьці да сьмерці хворых, асабліва тых, хто ўваходзіць у групу рызыкі – цяжарных жанчын, дзяцей да 2 гадоў і людзей з праблемамі дыханьня.

Спэцыялісты УААЗ спасылаюцца на паведамленьні дактароў з рэгіёнаў закранутых эпідэміяй, што вірус выклікае ў некаторых пацыентаў вельмі рэзкае пагаршэньне – звычайна праз пяць ці шэсьць дзён пасьля першых сымптомаў. Пры гэтым часта пачынаецца вірусная пнэўманія, якая зьнішчае лёгкія і ня лечыцца антыбіётыкамі.

Мэдыкі, аднак, ня раяць ужываць антывірусныя прэпараты людзям, якія не ўваходзяць у групу рызыкі і маюць сымптомы звычайнай прастуды, а таксама здаровым людзям у якасьці прафіляктыкі.

Доктар Нікі Шындо, якая працуе ў праграме супраць грыпу, сказала журналістам у Жэнэве:

"Мы таксама рэкамэндуем, каб дэцэнтралізавалі разьмеркаваньне антывірусных прэпаратаў і гарантавалі, каб звычайныя дактары мелі доступ да гэтых лекаў для сваіх пацыентаў. Пацыенты не павінныя наведваць шпіталь для таго, каб атрымаць рэцэпт на антывірусны прэпарат".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG