Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: я што, Дзед Мароз?


Кіраўнік Беларусі заявіў аб зрыве яго даручэньняў па рэалізацыі праектаў на менскім прадпрыемстве "Інтэграл". Ён запатрабаваў ад кантарлюючых органаў разабрацца ў сытуацыі.

Што вы ад мяне хочаце? Я што, Дзед Мароз? Прыйшоў да вас перад Новым годам і павінен падаркі зь меху раздаваць? Я за бюджэт ня буду больш утрымліваць ніякія прадпрыемствы, я больш грошай даваць ня буду, трэба сыходзіць з гэтай сытуацыі. Я не прыехаў сюды раздаваць грошы, а я прыехаў пытацца", - сказаў А.Лукашэнка.

А.Лукашэнка таксама запатрабаваў аб'ектыўна ацэньваць працу былога кіраўніцтва прадпрыемства. Маўляў, у выпадку выяўленых парушэньняў, вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасьці.

«Трэба затрымліваць – затрымлівайце, а то мільярды на паветра пускаюць. Усё будзе па законе: калі ёсьць за што сядзець – значыць, будзе сядзець, калі няма за што - значыць, ніхто ў турму адпраўляць ня будзе,» - заявіў А.Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG