Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Няправільны масаж да арышту давядзе


63-гадовага беларуса, які рабіў прыватныя масажы ў амэрыканскім мястэчку Саскегана ў штаце Пэнсыльванія, арыштавалі паводле абвінавачаньня ў непрыстойных дзеяньнях і разбэшчваньні малалетніх.

Як паведаміла газэта The Patriot-News са спасылкай на мясцовую паліцыю, Сяргей Цымук рабіў масаж 17-гадовай дзяўчыне і дакранаўся да яе "ў непатрэбных месцах". Сам беларус патлумачыў, што гэта нармальная практыка падчас тэрапэўтычнага масажу.

Цяпер яго выпусьцілі пад залог 50 тысяч даляраў і забралі пашпарт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG