Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брусэлі абмяркуюць аднаўленьне дамовы Беларусі з ЭЗ


Пытаньне аднаўленьня пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Эўразьвязам будзе разгледжана на пасяджэньні Рады ЭЗ.

Рада пройдзе у Брусэлі 16-17 лістапада.

Пра гэта паведаміў у інтэрвію БелТА Часова Павераны ў справах Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль.

Гэтае пагадненьне рэгулюе пераважана гандлёвыя стасункі. Паводле Жан-Эрык Хольцапфэля, гандаль зьяўляецца важным элемэнтам супрацоўніцтва Беларусі і ЭЗ. Гэта асобная галіна для патрэбнага разьвіцьця якой неабходная дамоўна-прававая база.

Пагадненьне, падпісанае ў 1995 годзе не было ратыфікавана краінамі-сябрамі ЭЗ. Цяпер яно замарожана.

“Аднак і мы, і беларускі бок хацелі б аднаўленьня дзеяньнягэтай дамовы”, - сказаў Жан-Эрык Хольцапфэль.
XS
SM
MD
LG