Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздраў адмовілася ад паслугаў рэктара БДМУ


Павал Беспальчук
Павал Беспальчук
Міністэрства аховы здароўя не падоўжыла працоўны кантракт з рэктарам Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Паўлам Беспальчуком. Прычынай фактычнага звальненьня рэктара, як лічаць адмыслоўцы, стаў ягоны крытычны артыкул у газэце “Веснік БДМУ”.

Як сьцьвярджае Павал Беспальчук, цягам апошніх гадоў ўнівэрсытэцкая камісія адлучаная ад працэдуры разьмеркаваньня навучэнцаў. Місію цалкам узяло на сябе Міністэрства аховы здароўя. Аднак уласна мэханізм разьмеркаваньня рэктар называе абсурдным. Маўляў, дайшло да таго, што ў лепшыя клінікі накіроўваліся студэнты з сярэднімі ведамі, тады як выдатнікі, якія мелі перавагу ў разьмеркаваньні, “ссылаліся” у глыбінку, дзе мусілі працаваць нават не па спэцыяльнасьці.

Незалежная пазыцыя Беспальчука спрычынілася да некалькіх спробаў кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя дачасна зь ім разьвітацца. Напачатку 2008 году міністар Васіль Жарко прапаноўваў спэцыялісту напісаць заяву на звальненьне па ўласным жаданьні. Год таму ў Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт была накіраваная камісія Кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня ведамства, якая пасьля месяца карпатлівай працы не знайшла ў падпарадкаваным Беспальчуку ВНУ нічога супрацьзаконнага.

10 лістапада 2009 году завяршыўся працоўны кантракт рэктара з Міністэрствам аховы здароўя, які быў падпісаны тры гады таму. Але працадаўца палічыў за лепшае адмовіцца ад паслугаў вопытнага прафэсіянала. На гэтай пасадзе Павал Беспальчук адпрацаваў 12 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG