Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як апазыцыянэру паведамілі міліцыянты, загад на ягонае затрыманьне аддаў начальнік Чыгуначнага РАУС.

Барыса Хамайду затрымалі каля так званага “Сіняга дому” — дому № 28 па вуліцы Леніна. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што ў пастарунку будуць разглядаць зьмест незалежных выданьняў, якія ён распаўсюджвае.

Гэта ўжо другое затрыманьне цягам тыдня: 11-га лістапада распаўсюдніка таксама затрымалі і завезьлі ў райаддзел міліцыі Чыгуначнага раёну. Там спадара Хамайду пратрымалі больш за тры гадзіны і адпусьцілі, так і ня склаўшы аніякіх дакумэнтаў.

Распаўсюднік перакананы, што яго нездарма прымусілі марнаваць час у міліцыі. Тыдзень таму ён аднавіў свае выхады да так званага “Сіняга дому” пасьля амаль чатырохмесячнага перапынку. Перанёсшы хваробу і апэрацыю, ён мусіў пэўны час берагчы здароўе, а цяпер зноў прыцягвае ўвагу мінакоў, прапануючы ім недзяржаўныя выданьні.

Барыса Хамайду трымалі ў пастарунку, пакуль супрацоўнікі міліцыі не перапісалі назвы ўсіх выданьняў і выдавецтваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG