Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі Эўразьвязу супраць беларускага кіраўніцтва застануцца прыпыненымі, але ня будуць цалкам адмененыя, паведаміла агенцтва Ройтэрс са спасылкай на праект пастановы, які мае быць ухвалены міністрамі замежных спраў краінаў ЭЗ на пачатку наступнага тыдня.

Паводле Ройтэрс, у праекце гаворыцца пра недахоп палітычных рэформаў у Беларусі і прагрэсу ў кірунку да дэмакратыі, таму санкцыі ня будуць скасаваныя, але застануцца прыпыненыя да кастрычніка 2010 году.

Візавыя і фінансавыя санкцыі супраць чатырох дзясяткаў высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, а таксама кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, былі ўведзеныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Эўропа прызнала выбары неадпаведнымі міжнародным стандартам. Санкцыі былі прыпыненыя на паўгода ў кастрычніку 2008 году, каб заахвоціць Беларусь да рухаў у кірунку дэмакратызацыі.

ПРЫНЯЦЬ ЯКОЕ РАШЭНЬНЕ ПАРАІЛІ Б МІНІСТРАМ ЭЎРАЗЬВЯЗУ ВЫ? ВЫКАЗВАЙЦЕ СВАЕ МЕРКАВАНЬНІ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG