Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда студэнтаў-праграмістаў БДУ выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету


Каманда Белдзяржунівэрсытэту выйшла ў фінал чэмпіянату сьвету па праграмаваньні сярод студэнтаў. У прэс-цэнтры БДУ агенцтву БЕЛТА паведамілі аб тым, што спаборніцтвы Паўночна-Усходняга эўрапейскага рэгіёну адбыліся 9—11 лістапада ў Санкт-Пецярбургу.

У паўфінале ўдзельнічалі каманды 199 ВНУ з Грузіі, Армэніі, Кіргізіі, Узбэкістана, Літвы, Латвіі, Украіны, Расеі і Беларусі.

Фінал чэмпіянату сьвету адбудзецца ў лютым 2010 года ў кітайскім Харбіне. У ім будуць спаборнічаць студэнцкія каманды са 100 ўнівэрсытэтаў сьвету.

XS
SM
MD
LG