Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Леніну адарвалі рукі-ногі, а потым прывезьлі галаву”


Наваградзкі Ленін

Наваградзкі Ленін

Супраць кіраўніка наваградзкай філіі “Маладога фронту” Юрася Казака распачата крымінальная справа. Хлопца абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Падставай сталі падзеі 7 лістапада, калі тутэйшы помнік Леніну аблілі зялёнай фарбай.

Маладафронтавец Юрась Казак, які яшчэ зьяўляецца сябрам аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, наведаў сёньня міліцыю. Хлопцу паведамілі, што супраць яго распачата крымінальная справа.

7 лістапада помнік Леніну быў абліты зялёнай фарбай. Міліцыянты затрымалі траіх чалавек — двух хлопцаў і дзяўчыну. Напрыканцы дня затрыманых адпусьцілі, узяўшы пісьмовыя тлумачэньні.

Сёньня Юрася Казака выклікалі ў міліцыю. Юрась параіўся са сваім адвакатам і скарыстаўся сваім правам не даваць да суду ніякіх паказаньняў.

Юрась прыгадаў, што помнік правадыру сусьветнага пралетарыяту стаяў нядаўна ў цэнтры Наваградку.

“У нас Ленін стаяў у цэнтры плошчы. Напярэдадні 200-годзьдзя Адама Міцкевіча рабілі рамонт плошчы. Калі Леніна прыбіралі, то яму адарвалі ногі, рукі… амаль зьнішчылі зусім. Потым прывезьлі толькі адну галаву з райвыканкаму і паставілі на ўскрайку плошчы. Гэта было напярэдадні 7 лістапада”.

Юрась Казак на волі. Міліцыянты паведамілі, што пазьней выклічуць яго, калі гэта будзе неабходна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG