Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“За год не было прыцягнута амаль ніякіх інвэстыцыяў”


Аляксандар Чубрык

Аляксандар Чубрык

12—13 лістапада ў Менску праходзіць Беларускі інвэстыцыйны форум. Ці палепшыўся інвэстыцыйны клімат у краіне за апошні год? Якія асноўныя праблемы робяць беларускую эканоміку непрывабнай для замежных інвэстараў? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык.

Цыганкоў: Цяперашні Менскі форум можна разглядаць як своеасаблівы працяг Лёнданскага беларускага інвэстыцыйна-эканамічнага форуму, які адбыўся год таму ў брытанскай сталіцы. Тады, не гледзячы на шырокую рэкляму і шматлікія аптымістычныя заявы, вялікіх канкрэтных вынікаў той форум не прынёс. Што-небудзь зьмянілася з пункту гледжаньня інвэстыцыйнай прывабнасьці Беларусі за гэты год?

Чубрык: Варта адзначыць, што Л
За гэты год не было прыцягнута амаль ніякіх інвэстыцыяў.
ёнданскі форум адбыўся падчас крызісу, — таму ня дзіўна, што ён не прынёс вынікаў для беларускай эканомікі.

Пераходзячы да таго, што мы маем цяпер — насамрэч за гэты год не было прыцягнута амаль ніякіх інвэстыцыяў. Найбуйнейшае — гэта “Белтрансгаз”, усё апроч гэтага — гэта даволі неістотныя грошы ў параўнаньні з мінулым годам.

Хаця за гэты год зьмяніліся пэўныя заканадаўчыя рэчы, закліканыя зрабіць тут пэўнае спрыяльнае асяродзьдзе, але ж працягвае захоўвацца некалькі галоўных праблемаў у беларускай эканоміцы.

Цыганкоў: На думку некаторых эканамістаў, галоўная праблема — тое, што ў беларускай эканоміцы прэвалюе дзяржаўная ўласнасьць. І гэта ня робіць эканоміку прывабнай для інвэстараў..

Чубрык: Гэта можна разглядаць і наадварот. Калі ёсьць дзяржаўная ўласнасьць, то ёсьць што прадаваць, ёсьць куды інвэставаць праз прыватызацыю. Вядома ж, дзяржаўная ўласнасьць — гэта і пэўнае абмежаваньне,
Інвэстыцыі — гэта ня сродак затыканьня дзірак у плацёжным балянсе.
бо для замежных кампаніяў больш прыемна працаваць у звыклым асяродзьдзі, дзе дамінуе прыватная ўласнасьць.

Але галоўная праблема не ў самой дзяржаўнай уласнасьці, а ў тым, што дагэтуль ва ўрадзе пануе меркаваньне, што дзяржаўная ўласнасьць эфэктыўная, і што зараз проста такія часы, што трэба прыцягнуць інвэстыцыі, каб прафінансаваць дзірку ў плацёжным балянсе. Але ж інвэстыцыі — гэта ня сродак затыканьня дзірак у плацёжным балянсе, гэта сродак падвышэньня эфэктыўнасьці прадпрыемстваў. Калі там дзяржаўная ўласнасьць, то яны не працуюць, як трэба.

І другая праблема — ў Беларусі вельмі непразрыстая сыстэма выкананьня нават таго заканадаўства, якое існуе. Яно працуе з усялякімі выняткамі, ільготамі для асобных прадпрыемстваў, стварэньнем ўмоваў штучнага пазьбяганьня канкурэнцыі і гэтак далей. То бок інвэстару прасьцей прыйсьці туды, дзе ён бачыць празрыстыя правілы гульні, якія выконваюцца для ўсіх аднолькава. А не для беларускіх — адно, для замежных — другое, для асаблівых беларускіх — трэцяе. Гэта адна з істотных праблемаў.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG