Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Азэрбайджан могуць выйсьці на таваразварот у $1 млрд.


Такую магчымасьць ня выключыў прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў на сустрэчы ў пашыраным фармаце з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як перадае БЕЛТА, прэзыдэнт Азэрбайджана згадзіўся, што цяперашні ўзровень гандлю паміж дзьвюма краінамі не адпавядае існуючаму патэнцыялу. Ён лічыць рэальным дасягнуць у гандлі $500 млн., аднак гэта можа стаць толькі часовым рубяжом. У будучым, паводле слоў Ільхама Аліева, дзвюм дзяржавам па сілах выйсьці на $1 млрд.

Ільхам Аліеў выказаў задавальненьне тым, як разьвіваюцца дачыненьні паміж дзьвюма краінамі, як выконваюцца дамоўленасьці, рэалізуюцца сумесныя праекты.

На думку І.Аліева, у Беларусі і Азэрбайджану ёсьць добры патэнцыял для ўзаемадзеяньня ў сфэры інвэстыцый. Добрым фактарам для пасьпяховага супрацоўніцтва, на яго думку, зьяўляецца і тое, што эканомікі дзьвюх краін не канкурыруюць, а падтрымліваюць адна адну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG