Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея перадумала наконт крэдытаў для Беларусі?


Ашчадны банк Расеі можа адчыніць буйную крэдытную лінію для Беларусі, якая дазволіць вырашыць значную частку патрэбаў краіны ў вонкавым фінансаваньні на наступны год. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на міністра фінансаў Беларусі Андрэя Харкаўца


Міністар падкрэсьліў, што перамовы ў гэтым пытаньні яшчэ працягваюцца.

Месяц таму расейскі міністар фінансаў Аляксей Кудрын заявіў, што Расея ня дасьць Беларусі крэдытаў на двухбаковай аснове. Гэта тычыцца і апошняй траншы ранейшага крэдыту ў 500 мільёнаў даляраў. Спадар Кудрын заявіў, што Расея не разглядае працяг гэтага крэдыту.
XS
SM
MD
LG