Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Азэрбайджан будуць каардынаваць дзейнасьць ва "Ўсходнім партнэрстве"


Беларусь і Азэрбайджан дамовіліся каардынаваць дзейнасьць у рамках рэалізацыі ініцыятывы ЭЗ "Усходняе партнэрства". Такое рашэньне замацавана ў сумеснай дэклярацыі кіраўнікоў Беларусі і Азэрбайджану, якую яны падпісалі сёньня ў Менску па выніках перамоваў.

Бакі таксама будуць абменьвацца вопытам у сфэры эўрапейскай інтэграцыі.

Як паведамляе БЕЛТА, на перамовах у Менску падпісаны пакет двухбаковых дакумэнтаў. Беларусь і Азэрбайджан выказалі гатоўнасьць разьвіваць і паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне транзытных і транспартных камунікацый, ствараць і забясьпечваць спрыяльныя ўмовы для ажыцьцяўленьня транспартных апэрацый праз паветраныя, марскія і рачныя парты, чыгуначную і аўтамабільную сеткі.

Бакі падкрэсьлілі намер заахвочваць інвэстыцыйнае і іншае супрацоўніцтва ў сфэрах энэргетыкі, гандлю, цяжкай прамысловасьці, машынабудаваньня, сельскай гаспадаркі, транспарту і камунікацый.

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў па выніках перагавораў прынялі сумесную дэклярацыю. Заключана міжурадавае пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры маладзёжнай палітыкі, падпісаны пратакол рэалізацыі пагадненьня аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі ў 2009-2010 гадах.

Акрамя таго, бакі падпісалі пагадненьні аб узаемадзеяньні ў сфэры нацыянальнай бясьпекі, у галіне архіўнай справы, паміж памежнымі службамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG