Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгістрацыя грамадзкіх арганізацыяў можа спрасьціцца

  • БелаПАН

У Беларусі плянуецца скараціць час разгляду рэгістрацыйных дакумэнтаў грамадзкіх арганізацый.

Як паведаміў начальнік упраўленьня грамадзкіх аб'яднаньняў Міністэрства юстыцыі Алег Сьліжэўскі, 12 лістапада на навукова-практычнай канфэрэнцыі "Роля грамадзкіх аб'яднаньняў у сучасным грамадзтве", праект закону, які прадугледжвае скарачэньне часу на разгляд рэгістрацыйных дакумэнтаў, знаходзіцца ў парлямэнце. Цяпер рашэньне аб рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі прымаецца на працягу месяца пасьля падачы неабходных дакумэнтаў.

Паводле слоў Сьліжэўскага, новым законам таксама будзе вызначаны абавязак рэгістрацыйных органаў ажыцьцяўляць пастаноўку на ўлік грамадзкіх арганізацый у падатковых органах, у органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, органах дзяржаўнай статыстыкі, "Белдзяржстраху".

Як адзначыў прадстаўнік Мінюсту, заканадаўства ўдасканальваецца ў частцы спрашчэньня працэдур, зьвязаных з дзяржрэгістрацыяй грамадзкіх арганізацый. У прыватнасьці, скасавана камісія па рэгістрацыі грамадзкіх аб'яднаньняў. У сувязі з гэтым значна скараціліся тэрміны разгляду зваротаў. Акрамя таго, спрошчаныя працэдуры вырабу пячаткі і рэгістрацыі сымболікі грамадзкіх арганізацый.

Паводле слоў Сьліжэўскага, у Беларусі дзейнічае больш як 2.200 грамадзкіх арганізацый, больш як 30 тыс. іх арганізацыйных структур.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG