Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДС прапануе не скасоўваць візавыя абмежаваньні беларускім чыноўнікам


Кіраўніцтва Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі лічыць, што ў цяперашняй сытуацыі найбольш лягічным і ўзважаным было б рашэньне Эўрапейскага Зьвязу працягнуць мараторый на дзеяньне візавых абмежаваньняў у дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў яшчэ на 6 месяцаў.

Сваё рашэньне лідэры палітычных партыяў абгрунтавалі тым, што зьмяненьні, якія адбыліся за апошнія паўгода ў Беларусі, “носяць касмэтычны і дэманстрацыйны характар і не закранаюць карэнных устояў сфармаванай у Беларусі аўтарытарнай палітычнай сыстэмы”. На думку лідэраў АДС, вяртацца да гэтага пытаньня зноў было б мэтазгодным толькі пасьля заканчэньня ў Беларусі выбараў у мясцовыя саветы, якія б маглі стаць крытэрам шчырасьці ўладаў у правядзеньні дэмакратычных рэформаў

Учора пытаньне Беларусі ўключылі ў парадак дня паседжаньня Рады Эўразьвязу 16–17 лістапада. Чакаецца, што рашэнне Рады будзе абвешчана на прэс-канферэнцыі ў аўторак 17 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG