Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія чыноўнікі дазваляюць сабе не хадзіць на працу


Нечаканая праверка Адміністрацыі прэзідэнта засьведчыла, што старшыня віцебскага гарвыканкаму спазьніўся на прыём грамадзян на паўтары гадзіны, а начальнік аддзелу працы і сацыяльнай абароны Алена Капусьціна не прыйшла ўвогуле.

Праверка праводзілася з мэтаю высьветліць, наколькі дбайна віцебскія чыноўнікі выконваюць дырэктыву № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату”.

10-11 лістапада прадстаўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта наведаліся шмат у якія ўстановы, дзе адказныя асобы мусілі весьці прыём грамадзянаў, які зазвычай плянуецца на некалькі месяцаў наперад. Адсутнасьць на прыёмах супрацоўнікаў гарвыканкаму стала самым скандальным вынікам праверкі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, вінаватых чакаюць жорсткія спагнаньні. Аднак пакуль невядома ні пра працоўныя вымовы, ні пра звальненьні.

Зрэшты, зьвесткі з гарвыканкаму даходзяць да гараджан са значным спазьненьнем, што таксама адзначылі ўдзельнікі праверкі: яны пераканаліся, што сайт гарвыканкаму ўтрымлівае неактуальную інфармацыю, а “гарачая лінія” працуе толькі адзін дзень на месяц, і пры гэтым названы там тэлефон не адказвае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG