Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грып: розьніца паміж Беларусьсю і Ўкраінай – у інфармацыі


Карэспандэнт Свабоды параўнаў інфармацыю аб эпідэміі грыпу і пнэўманіі, аб колькасьці хворых і памерлых на сайтах Міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Ўкраіны. Аказалася, што беларускі Мінздраў практычна не называе абсалютных лічбаў – толькі адносныя, працэнтныя.

З прэсавых рэлізаў беларускага Міністэрства аховы здароўя за 10 лістапада і 12 лістапада можна даведацца пераважна адносныя, працэнтныя лічбы – на колькі працэнтаў зьменшылася агульная колькасьць хворых або новых выпадкаў пнэўманіі. 10 лістапада прыводзіцца толькі адна абсалютная лічба – 772 тысячы прышчэпленых людзей. 12 лістапада – пададзена новая колькасьць выяўленых выпадкаў сьвінога грыпу – 165 з траўня сёлета, і 139 за гэтую эпідэмію. Ні абсалютнай колькасьці хворых, ні колькасьці хворых на пнэўманію, ні колькасьці памерлых, ні гэтых лічбаў па гарадах і абласьцях.

У той жа час велізарная табліца зь дзясяткамі паказьнікаў на сайце Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны абнаўляецца кожны дзень. І зь яе можна даведацца любыя абсалютныя лічбы.

Гэтак ва Ўкраіне, паводле стану на сераду 11 лістапада было 213 памерлых ад пнэўманіі, у тым ліку за апошнія суткі – 24 чалавекі. Агульная лічба хворых паводле стану на 11 лістапада складае 1 мільён 192 тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG