Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтак прэм’ер Сяргей Сідорскі заклікаў патэнцыйных замежных інвэстараў, якія сабраліся на двухдзённы форум у Менску.

Першы Беларускі інвэстыцыйны форум прайшоў год таму ў Лёндане. Цяперашні форум сабраўся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Паводле віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова, на форум прыбыло 600 дэлегатаў у тым ліку 450 – з-за мяжы. Спадар Кабякоў назваў адной з мэтаў ураду – уваходжаньне Беларусі ў трыццатку краін сьвету са спрыяльнымі ўмовамі для бізнэсу.

Паводле спадара Кабякова, на гэтым форуме беларускі бок гатовы падпісаць канкрэтныя дамовы з патэнцыйнымі інвэстарамі.

Прэм’ер Сяргей Сідорскі заявіў, што эканоміка Беларусі захоўвае стабільнасьць нават ва ўмовах глябальнага крызісу, і што ўрад разьлічвае на рост ВУП па выніках году. Паводле спадара Сідорскага, урад цалкам выконвае абавязкі узгодненыя з міжнародным валютным фондам.

Урад увядзе інтэрнэт-рэгістрацыю фірм

Беларусь з 2010 года ўвядзе электронную рэгістрацыю юрыдычных асобаў. Пра гэта заявіў прэм’ер Сяргей Сідорскі. Рэгістрацыя праз інтэрнэт дазволіць спрасьціць працэдуры, патрэбныя для пачатку вядзеньня бізнэсу. Цяпер паводле ягоных словаў для адкрыцьця фірмы ў Беларусі трэба прасьці 5 працэдур, на што сыходзіць 6 дзён.


Сяргей Сідорскі выступае перад удзельнікамі Форуму

Удзельнікі Форуму

Праект першага рэактара беларускай АЭС

Скарачайце падаткі!


Прадстаўнікі інвэстараў віталі жаданьне ураду Беларусі далучыць краіну да трыццаткі найлепшых дзяржаў сьвету паводле ўмоваў вядзеньня бізнэсу. Але давалі і шчырыя парады.

Том Крадак-Ватсан, які прадстаўляе на форуме міжнародную кансалтынгавую кампанію “Эрнст энд Янг”, параіў беларускаму ўраду нарошчваць дыялёг зь бізнэсам і далей ісьці па шляху дэкляраванай лібэралізацыі:

“Ёсьць яшчэ шмат пазыцый, над якімі трэба працаваць. І самая горшая — гэта сплата падаткаў, дзе Беларусь знаходзіцца ў самым канцы ў параўнаньні з Расеяй, Украінай, Казахстанам. Відавочна, што ў Беларусі занадта шмат падаткаў, надта шмат і плацяжоў, падаткі трэба плаціць кожны месяц. Ёсьць таксама праблемы ў сфэры атрыманьня крэдытаў, абароны інвэстараў і ў галіне міжнароднага гандлю. Нам патрэбна пабачыць паляпшэньні таксама ў галіне абароны юрыдычных правоў асобы, адкрытасьці інфармацыі па крэдытах”.
XS
SM
MD
LG